Паводле прагнозаў сіноптыкаў, у аўторак увечары чакаецца рэзкае пахаладаннне. Маразы каля -10 і ніжэй працягнуцца да чацвярга. Дарожную абстаноўку будуць ускладняць галалёдзіца і шквалісты вецер. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць разважлівымі і дысцыплінаванымі ў складаных умовах надвор'я.



Арганізаваны кругласутачны маніторынг сітуацыі на дарогах. Экіпажы ДПС аказваюць дапамогу ўдзельнікам дарожнага руху. Кіроўцам важна выбіраць стрыманы і акуратны стыль кіравання, рухацца з найбольш бяспечнай хуткасцю ва ўмовах, што складваюцца, павялічыць дыстанцыю, прышпіліцца ўсім, хто знаходзіцца ў аўтамабілі.
Варта адмовіцца ад любых рэзкіх рухаў і манеўраў, асабліва паблізу пешаходных пераходаў і на закругленнях дарог. Найбольш складанымі ўмовы руху могуць быць на спусках, уздымах, а таксама на прадуваемых участках дарог, дзе ва