Пад такім дэвізам 25 ліпеня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху.
Асаблівую ўвагу нарады ДПС нададуць пытанням выкарыстання кіроўцамі і пасажырамі рамянёў бяспекі і моташлемаў, выканання правілаў перавозкі непаўналетніх пасажыраў.Кіроўца і пасажыры абавязаны выкарыстоўваць рамяні бяспекі, а пры руху на матацыкле або мапедзе - знаходзіцца ў зашпіленых моташлемах.
Дзяцей варта перавозіць у аўтамабільных крэслах, падабраных па вазе і росце дзіцяці.
Выкананне Правілаў усімі ўдзельнікамі дарожнага руху дапаможа пазбегнуць трагедый і зрабіць нашы дарогі яшчэ больш бяспечнымі.