Дарагія сябры, калегі, шаноўныя ветэраны! Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Дарагія сябры, калегі, шаноўныя ветэраны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з галоўным святам беларускай дзяржаўнасці! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
3 ліпеня 1944 года – лёсавызначальная дата ў гісторыі краіны. Разам са вызваленнем Мінска, нашай сталіцы, ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў яна прынесла беларускаму народу веру ў свае сілы, на стагоддзі захаваўшы гераізм і мужнасць нашых суайчыннікаў, якія адстаялі гонар і свабоду роднай зямлі, наша мірнае шчаслівае жыццё.
Гэта свята сімвалізуе годнасць і суверэнітэт беларускай дзяржавы, яе нацыянальную доблесць і славу, пераемнасць пакаленняў, павагу народных традыцый і багатай самабытнай культуры, увасабляе наша адзінства і згуртаванасць, гарачы патрыятызм і самаадданую адданасць Радзіме!
Мы сустракаем гэты дзень, перапоўненыя гордасцю за нашу краіну, з верай у мір і стабільнасць на гэтай спрыяльнай зямлі, цвёрдым перакананнем, што кожны сваёй стваральнай працай, ідэямі і імкненнямі з дня ў дзень стварае аснову для працвітання роднай Беларусі.
З святам, дарагія калегі! Добрага здароўя, радасці і шчасця, міру, дастатку і дабрабыту вам і вашым сем'ям!
З павагай,
Міністр прыродных рэсурсаў і
аховы навакольнага асяроддзя
Рэспублікі Беларусь
Андрэй Паўлавіч Худык