ПАВАЖАНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ І ВЕТЭРАНЫ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ! Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адзначаецца Дзень работнікаў лесу. І напярэдадні гэтага дня хачу павіншаваць вас з прафесійным святам.
ПАВАЖАНЫЯ ПРАЦАЎНІКІ І ВЕТЭРАНЫ ЛЯСНОЙ ГАСПАДАРКІ!
Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адзначаецца Дзень работнікаў лесу. І напярэдадні гэтага дня хачу павіншаваць вас з прафесійным святам.
Служэнне лесу – гэта асаблівае прызначэнне, якое сведчыць пра цвёрдасць характару, сілу духу і любоў да прыгожага, бо работнікі лясной гаспадаркі не адступаюць перад выпрабаваннямі, а з гонарам нясуць службу, захоўваючы і прымнажаючы лясныя багацці роднага краю.
Галоўная задача – выгадаваць і захаваць зялёнае багацце. За, здавалася б, простай фармулёўкай хаваецца велізарны пласт працы, пачынаючы ад нарыхтоўкі лесанасеннай сыравіны, вырошчвання саджанцаў, падрыхтоўкі глебы і заканчваючы стварэннем лясных культур і доглядам за імі.
Ахова лясоў ад пажараў, хвароб, шкоднікаў – яшчэ адна найважнейшая задача, якая стаіць сёння перад галіной.
Ва ўмовах анамальнай спёкі працуе сёлета і наша лесаахова. Лепельчане спраўляюцца годна. Як вынік – за ўвесь пажаранебяспечны сезон не зафіксавана ніводнага выпадку ляснога пажару ў лясным масіве Лепельскага раёна.
Поспехі лясной гаспадаркі – заслуга напружанай працы і адданага служэння сваёй справе многіх пакаленняў лесаводаў. Таму мы не забываем работнікаў, якія на працягу многіх гадоў укладвалі свае сілы і веды ў развіццё лесагаспадарчай галіны, а цяпер знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Словы асаблівай удзячнасці хачу адрасаваць ветэранам працы, якія з'яўляюцца гонарам і славай лясной галіны.
Вам, работнікам лесу, вядома як нікому іншаму, што толькі разам, разам можна дасягнуць сапраўды вартасных вынікаў.
Сёння вы тая галіна, з якой можна браць прыклад. Дзякуючы вашай працы, сіле і цярпенню раён, вобласць і ўся краіна становіцца прыгажэйшай, і мы ганарымся гэтым.
І сёння вы – сапраўдная каманда прафесіяналаў, згуртаваная і адзіная, якая адказвае за захаванасць найважнейшага прыроднага рэсурсу краіны.
Наперадзе перад намі стаіць нямала задач. Упэўнены, што дзякуючы вашаму досведу і прафесіяналізму мы зможам з імі справіцца.
Шчыра дзякую вам за вашу самаадданую, высакародную і гэтак важную працу, вынікам якой з'яўляецца навакольная нас прырода роднага краю. Менавіта вы робіце ўсё, каб наступныя пакаленні: нашы дзеці, унукі і праўнукі маглі атрымліваць асалоду ад яе багаццем і прыгажосцю.
Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, каб ваша нялёгкая праца мела годнае ўзнагароджанне. Няхай праца прыносіць вам задавальненне, дорыць аптымізм і натхненне для будучых здзяйсненняў на карысць нашай роднай Лепельшчыны і Беларусі.
З наступаючым вас святам!