Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу, ветэраны працы, запрошаныя!


  Ад імя Лепельскага раённага выканаўчага камітэта віншую вас з Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.

  На нашым календары нямала святаў, але Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці займае асаблівае месца, таму што яго адзначаюць людзі, ад выніку працы якіх залежыць дабрабыт і сацыяльная стабільнасць нашага краю.

  Сельская гаспадарка – стратэгічна важная галіна, але ў той жа час і найбольш уразлівы сектар эканомікі, паколькі шмат у чым залежыць ад кліматычных умоў. Але, нягледзячы ні на што, вы годна і прафесійна робіце сваю справу.

  У сельскай гаспадарцы, як вядома, многае залежыць ад людзей, ад іх вопыту і стаўлення да справы. За кожным паказчыкам стаіць штодзённая карпатлівая праца.

  І таму самыя цёплыя словы хочацца сказаць у адрас усіх кіраўнікоў, спецыялістаў і радавых працаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

  Сёння дзень не толькі тых, хто працуе ў галіне сельскай гаспадаркі прафесійна, але і тых, хто заўсёды гатовы падставіць сяброўскае плячо і дапамагчы і ў працы, і ў свяце. Шчырыя словы падзякі калектывам і кіраўнікам арганізацый і прадпрыемстваў раёна, якія па першым клічы даюць і людзей, і тэхніку.

  Развіццё Лепельскага раёна – гэта заслуга многіх пакаленняў працаўнікоў вёскі, якія шчодра дзяліліся сваім багатым вопытам з пераемнікамі. Я кажу пра ветэранаў галіны. Які б тэхнічны прагрэс ні ішоў па планеце, без сельскай гаспадаркі, нават самаму сучаснаму чалавеку, не пражыць. Дзякуй вам за высакародную, вельмі патрэбную ўсім працу, за ваш прафесіяналізм і адданасць абранай справе.

  Наша агульная задача – не толькі дабівацца добрых вынікаў, але і рабіць усё магчымае для сацыяльнага і матэрыяльнага дабрабыту тых, хто ў нялёгкіх умовах, ад світання да заходу сонца, працуе на палях і на фермах, хто з заслужанай гордасцю адносіць сябе да работнікаў аграпрамысловага комплексу.

  Няхай усім вам, пачаткоўцам і дасведчаным, спадарожнічаюць удача і поспех.

  Ад усёй душы жадаем вам высокіх паказчыкаў у працы, выканання намечаных планаў, упэўненасці ў заўтрашнім дні, а таксама здароўя, шчасця і дабрабыту вам і вашым блізкім.

  З святам!