Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя жыхары Віцебскай вобласці! Шчыра віншую Вас з Днём Перамогі! У гэтым свяце ўвасоблены беспрэцэдэнтны подзвіг савецкага народа і наша гордасць за прыналежнасць да народа-пераможцы, які разграміў фашызм. Гераізм і самаахвярнасць людзей у барацьбе з ворагам былі масавымі і па-сапраўднаму беспрэцэдэнтнымі, таму што яны змагаліся за незалежнасць сваёй Айчыны і ўласнае права на жыццё. Родны баявому подзвігу быў уклад у барацьбу з захопнікамі тых, хто знаходзіўся ў тыле і ў найскладанейшых умовах ваеннага часу вырабляў усё неабходнае для фронту. Віцебшчына з першых дзён акупацыі стала адным з цэнтраў вялікай бітвы. Больш за 120 тысяч сыноў і дачок накіраваў Прыдзвінскі край на франты Вялікай Айчыннай вайны, звыш 100 тысяч чалавек змагаліся ў 60 партызанскіх атрадах і злучэннях, групах самаабароны і апалчэння, партыйна-камсамольскім падполлі. Подзвігі 127 нашых землякоў адзначаны званнем Героя Савецкага Саюза. У Вялікай Перамозе разам з гордасцю за мужнасць нашых бацькоў, дзядоў і прадзедаў, якія супрацьстаялі агрэсару, – боль, слёзы і сум па незваротных стратах. Наша вобласць страціла ў гады вайны кожнага трэцяга жыхара. На яе тэрыторыі гітлераўцы спалілі 222 населеныя пункты. Тысячы людзей стагналі ў лагерах і гета, многія былі згнаны ў фашысцкае рабства. Віцебшчына дагэтуль не аднавіла даваенную колькасць насельніцтва. Сёння ў вобласці пражываюць 4 420 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 420 членаў сем'яў загінуўшых, 7 942 былых вязня фашысцкіх канцлагераў і іншых месцаў прымусовага ўтрымання – жывыя сведкі крывавых і гераічных ваенных гадоў. У гэтых непакораных людзей мы вучымся патрыятызму, любові да Радзімы, жыццялюбству і аптымізму. Нізкі паклон і глыбокая падзяка ўсім, хто набліжаў Перамогу! Будзем годныя нашай Вялікай Святыні і памяці тых, хто аддаў жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы, зробім прыгажэйшым і лепшым кожны куток Прыдзвіння! Шчыра жадаю ўсім здароўя, шчасця, бадзёрасці духу! З Днём Перамогі! З павагай, Аляксандр Косінец, Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

БЕЛТА