Паважаныя суайчыннікі!

Паважаныя суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

У гэты святы дзень мы поўныя асаблівай удзячнасці воінам-вызваліцелям і працаўнікам тылу, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў жорсткай барацьбе з нацызмам. Свята 9 Мая непарыўна звязана са слаўным пакаленнем пераможцаў, якія, не шкадуючы свайго жыцця, выратавалі свет ад карычневай чумы, абаранілі Айчыну, а затым самааддана ўзнялі краіну з руін і попелу. Подзвіг савецкага народа на стагоддзі застанецца ў памяці ўсяго чалавецтва.

Сёння мы таксама смуткуюем аб незлічоных ахвярах вайны. Нас аб'ядноўвае горкі боль страт, які закрануў практычна кожную сям'ю. За Вялікую Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў, бясконцымі пазбаўленнямі і стратамі. Беларусы заўсёды з удзячнасцю будуць успамінаць тых, хто прайшоў суровыя выпрабаванні, змагаючыся з фашызмам на фронце і ў партызанскіх атрадах дзеля міру і дабра.

Беспрэцэдэнтны гераізм, праяўлены старэйшым пакаленнем у гады ваеннага ліхалецця, будзе і надалей служыць маральным арыенцірам для нашай моладзі. Гэтая Перамога дала нам магчымасць спакойна жыць і працаваць на карысць роднай Айчыны.

Светлая памяць тым, хто не дажыў да гэтага светлага дня і загінуў на палях бітваў. Нізкі паклон ветэранам за вашу стойкасць, мужнасць і гераізм у барацьбе з фашызмам.

Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і доўгіх гадоў жыцця.

Аляксандр Лукашэнка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)