Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
З Асноўным Законам, які замацаваў найважнейшыя прынцыпы будовы грамадства і дзяржавы, звязана рэалізацыя такіх каштоўнасцей, як законнасць, роўнасць, справядлівасць і народаўладдзе.
Умацаванне суверэннай дзяржаўнасці, дасягненне грамадскай згоды і сацыяльна-палітычнай стабільнасці неадрыўна звязаны з канстытуцыйным правам беларускага народа вызначаць свой лёс і прымаць найбольш важныя рашэнні.
Упэўнены, што і надалей удасканаленне канстытуцыйнай дэмакратыі, якое адпавядае сучасным патрэбам развіцця Рэспублікі Беларусь, павінна будавацца ў першую чаргу з улікам інтарэсаў як асобнага чалавека, так і грамадства у цэлым.
Шчыра жадаю ўсім суграмадзянам здароўя, шчасця і поспехаў ва ўсіх пачынаннях на карысць нашай Радзімы.
Аляксандр Лукашэнка.