Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі.
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Днём Перамогі.
У жорсткіх баях Вялікай Айчыннай вайны 72 гады таму савецкімі войскамі і іх саюзнікамі быў разгромлены нацызм, спынена яго бесчалавечная агрэсія. У беларускіх сем'ях свята шануюць воінскі подзвіг сваіх продкаў, як бясцэнныя рэліквіі захоўваюць іх ордэны, медалі, фотаздымкі і лісты з фронту.
Дарагія ветэраны, гонар вам і слава! Мы будзем вечна памятаць імёны мільёнаў байцоў і працаўнікоў тылу, якія адстаялі свабоду любай Радзімы!
Непрыкладны гераізм савецкага народа натхняе цяперашняе пакаленне нашых суайчыннікаў на стваральную працу, а памяць аб Вялікай Перамозе кансалідуе грамадства для пераадолення глабальных выклікаў і пагроз.
У гэты па-сапраўднаму ўсенароднае свята жадаю ўсім здароўя, аптымізму, дабрабыту і мірнага неба над роднай Беларуссю.
Аляксандр Лукашэнка.