Дарагія суайчыннікі!

Прыміце шчырыя віншаванні з Днём Перамогі.

Гэтае свята прасякнута моцнымі эмоцыямі і пачуццямі: горкасцю страты мільёнаў нявінных жыццяў, радасцю вызвалення ад фашысцкага прыгнёту, усведамленнем далікатнасці міру і адказнасці за яго.

Мы назаўсёды захаваем праўдзівую гісторыю той вайны. Перадамо будучым пакаленням разуменне таго, што адзінства, вера ў сябе і сапраўдная любоў да Радзімы - надзейная абарона ад любой пагрозы. Мужнасць, нязломнасць волі і патрыятызм народа-пераможцы навекі застануцца сімвалам нашай нацыянальнай самасвядомасці.

Нізкі паклон і падзяка ветэранам!

Ваш подзвіг будзе жыць у нашых сэрцах як вялікі дар - магчымасць свабодна працаваць на роднай зямлі, выхоўваць дзяцей і ўнукаў на ідэалах дабра, сумленнасці і справядлівасці.

Ад усёй душы жадаю вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця і невычарпальнай энергіі на доўгія мірныя гады.

Аляксандр Лукашэнка.

Навіны Беларусі (БелТА)