Навучэнцам, студэнтам, аспірантам, настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Навучэнцам, студэнтам, аспірантам,
настаўнікам, навукова-педагагічным работнікам
Дарагія сябры!
Віншую вас з Днём ведаў.
Добрая традыцыя адзначаць першы дзень новага навучальнага года аб'ядноўвае розныя пакаленні. Дарослым гэтае свята нагадвае пра школьныя і студэнцкія гады, старых таварышаў, шчаслівую пару дзяцінства і юнацтва. А для дзяцей і моладзі азначае чарговы крок да вяршынь ведаў, сустрэчу з сябрамі і любімымі настаўнікамі.
Але ў першую чаргу гэта свята першакласнікаў, бо кожны з нас праз усё жыццё праносіць успаміны пра той дзень, калі ўпершыню перайшоў парог школы.
1 верасня – гэта выдатны нагода выказаць словы падзякі педагогам, чыя прафесія аб'ядноўвае ў сабе лепшыя чалавечыя якасці, а актыўная грамадзянская пазіцыя адыгрывае выключна важную ролю ў фарміраванні будучыні нашай краіны.
Веды, культура і духоўнасць – гарантыя стабільнасці і працвітання дзяржавы. Таму ў Беларусі робіцца ўсё магчымае, каб адукацыя была якаснай, даступнай і дапамагала кожнаму знайсці сваё месца ў жыцці.
Ад усёй душы жадаю ўсім школьнікам і студэнтам, педагогам і бацькам, каб новы навучальны год стаў часам стварэння і натхнення, а кожны дзень вучобы і працы прыносіў радасць адкрыццяў і творчасці.
З святам!
Аляксандр Лукашэнка.
1 верасня 2015 года.