Паважаныя суайчыннікі! Шчыра віншую вас са Святам працы.
Паважаныя суайчыннікі!
Шчыра віншую вас са Святам працы.
Першамай сімвалізуе з'яднанасць стваральных сіл грамадства, імкненне да міру і сацыяльнай справядлівасці.
Па добрай традыцыі мы адзначаем яго ў атмасферы глыбокай павагі да людзей працы, якія сваімі справамі ўмацоўваюць дабрабыт і незалежнасць беларускай дзяржавы. Сёння ад ініцыятыўнасці і стараннасці кожнага залежыць яе паспяховае развіццё. Эфектыўнасць і ўздым эканомікі шмат у чым вызначаюць намаганні працаўнікоў у цэхах заводаў і фабрык, у шахтах і на будаўнічых пляцоўках, на палях і фермах. Менавіта яны ўносяць годны ўклад у агульную скарбонку нацыянальных багаццяў. Іх працавітасць і добрасумленнасць з'яўляюцца надзейным фундаментам сапраўднага і будучага нашай краіны.
Веру, што агульнымі намаганнямі мы зробім родную Беларусь квітнеючай.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, шчасця і вясновага настрою.
Аляксандр Лукашэнка.