Хрысціянам Беларусі, якія святкуюць Раство Хрыстова 25 снежня
Хрысціянам Беларусі,
якія святкуюць Раство Хрыстова
25 снежня
Дарагія суайчыннікі!
Ад усёй душы віншую вас з Раством Хрыстовым.
Маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфарміраваны хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці. Вялікае ўрачыстасць доўгачаканага свята зноў, як і стагоддзі таму, дорыць радасць і надзею, натхняе на добрыя справы і ўчынкі.
Адгукаючыся на гэты заклік ва ўмовах сучаснай цывілізацыі, мы павінны сумеснымі намаганнямі сцвярджаць у грамадстве сапраўдныя каштоўнасці і традыцыі, спрыяць развіццю адносін міру і добрасуседства.
Шчыра жадаю вам моцнага здароўя, даўгалецця і працвітання.
Няхай у Вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у сем'ях пануюць любоў і ўзаемная павага, у душы прыбываюць мір і дабрабыт.
Аляксандр Лукашэнка.