Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Праваслаўным хрысціянам Беларусі
Дарагія суайчыннікі!
Віншую вас з Ражджаством Хрыстовым.
Гэтае светлае свята нясе надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе трыумф сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, праслаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці.
Для многіх людзей Ражджаство Хрыстова дапамагае далучыцца да вечных каштоўнасцей. Яно цудоўным чынам аб'ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення. Кожны чалавек менавіта ў сям'і спазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям'я вучыць працаваць, тварыць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Няхай калядныя дні падораць вам святло высокай духоўнасці, прынясуць добры настрой і цудоўныя ўспаміны. Няхай сэрцы напоўняцца жыццёвай сілай. Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме.
Жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Аляксандр Лукашэнка.