Дарагія суайчыннікі!

Віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Дзеючы Асноўны Закон вызначыў прынцыпы суверэнітэту краіны, стаў ядром усёй прававой сістэмы і трывалым фундаментам для пабудовы сацыяльнай дзяржавы.

Захаванне нормаў, закладзеных у Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, з'яўляецца гарантам стабільнасці і дабрабыту ў грамадстве, забеспячэння годных умоў жыцця грамадзянам.

Сёння мы можам з упэўненасцю глядзець у будучыню, разумеючы, што наша зладжаная праца, згуртаванасць і стваральная энергія прадвызначаюць далейшае развіццё і паступальны рух Айчыны да росквіту.

Жадаю ўсім здароўя, дабра, шчасця і міру.

Аляксандр Лукашэнка.