Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл! Дарагія суайчыннікі! Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Паважаныя воіны і ветэраны Узброеных Сіл!

Дарагія суайчыннікі!

Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і 100-годдзем Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Гэтае свята ўвасабляе гераічныя подзвігі нашых суайчыннікаў і пераемнасць лепшых традыцый служэння сваёй краіне.

Мы ганарымся мужнасцю беларускага народа, праяўленай у барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, беражліва захоўваем памяць аб загінуўшых. З удзячнасцю ўспамінаем доблесць вайскоўцаў даваеннага перыяду, франтавікоў, салдат і афіцэраў Чырвонасцяжнай Беларускай ваеннай акругі, якая стала асновай Узброеных Сіл нашай суверэннай дзяржавы.

Сёння ў краіне створана прафесійная, добра аснашчаная армія, якая здольна не толькі забяспечыць бяспеку Беларусі ад знешняга агрэсара, але і з'яўляецца ўнутраным стрыжнем дзяржаўнасці. Тысячы юнакоў прайшлі загартоўку ва Узброеных Сілах і з удзячнасцю ўспамінаюць свае армейскія гады.

Сучаснае пакаленне абаронцаў Айчыны з гонарам выконвае свой воінскі абавязак, дэманструе высокую зладжанасць і баявое майстэрства.

Перакананы, што ў нашай краіне Узброеныя Сілы заўсёды будуць надзейным гарантам абароны міру, стабільнасці і бяспекі.

Жадаю ўсім шчасця, дабрабыту, поспехаў у службе на карысць роднай Беларусі!

Аляксандр Лукашэнка.

Навіны Беларусі (БЕЛТА)