Таварышы салдаты, сяржанты, прапаршчыкі і афіцэры!
Дарагія ветэраны!
Паважаныя суграмадзяне!
Ад усёй душы віншую вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь.
Гэтае свята, авеянае мужнасцю і доблесцю, мы заўсёды адзначаем з асаблівым пачуццём гордасці за нашых воінаў, якія ва ўсе часы надзейна забяспечвалі абараназдольнасць краіны і цяпер працягваюць годна ахоўваць межы нашай Радзімы.
Беларусь надае першачарговую ўвагу абароне нацыянальных інтарэсаў. У рэспубліцы створана надзейная сістэма бяспекі, ажыццяўляецца далейшае ўмацаванне Узброеных Сілаў, удасканальваецца баявая падрыхтоўка вайскоўцаў.
Асаблівыя словы падзякі – ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Сваёй самаадданасцю і гераізмам яны прадэманстравалі цяперашняму пакаленню салдат і афіцэраў прыклад сапраўднага патрыятызму і вернасці воінскаму абавязку.
Жадаю ўсім моцнага здароўя, дабрабыту і новых здзяйсненняў на карысць роднай Беларусі!
Аляксандр Лукашэнка.