Паважаныя работнікі і ветэраны аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі!

Ад імя Лепельскага раённага выканаўчага камітэта, раённага Савета дэпутатаў і ад сябе асабіста віншую вас з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Аўтамабільная і дарожная галіны сталі найважнейшай часткай эканомікі Беларусі. На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб'ём пасажырскіх перавозак, аўтамабілямі перавозіцца і значная доля грузаў. Таму ад зладжанай і безаварыйнай працы кіроўцаў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці чалавека.

Для высокаразвітай аўтамабільнай прамысловасці Беларусі гэта свята вельмі актуальна: гандлёвыя маркі такіх гігантаў, як МАЗ, МТЗ, БелАЗ, ГОМСЕЛЬМАШ, БЕЛШЫНА, ЛІДАГРАПРАМАШ, МОТАВЕЛА вядомыя ў многіх дзяржавах.

Ваша надзейная праца шмат у чым вызначаюць устойлівую жыццядзейнасць Лепельскага раёна.

Мы цэнім вашу працу, прафесіяналізм, майстэрства і адказнасць.

Напярэдадні вашага прафесійнага свята выказваем шчырыя словы прызнальнасці ўсім работнікам і ветэранам аўтатранспартнай і дарожнай галіны за адданасць прафесіі, за вашу добрасумленную працу.

 

Жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і шчасця, безаварыйнай працы, надзейнай тэхнікі, бяспечных дарог, узаемаразумення і ўзаемапавагі ў дарозе!