Паважаныя жыхары Лепельскага раёна!
Ад кіраўніцтва раёна прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам — Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь!
Канстытуцыя з'яўляецца ядром усёй прававой сістэмы і вызначае сэнс і змест іншых законаў. З'яўляючыся Асноўным Законам краіны, яна засяродзіла ў сабе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацавала прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, дакладна вызначыла прыярытэты нацыянальнага развіцця. Канстытуцыя служыць надзейным арыенцірам дзяржаўнай палітыкі, накіраванай на стварэнне эфектыўнай эканомікі, забеспячэнне сацыяльнай абароны і дабрабыту насельніцтва, беражлівае стаўленне да традыцый і каштоўнасцей беларускага народа. Для кожнага беларуса Асноўны Закон краіны стаў гарантам правоў і свабод, адкрыў прастор для рэалізацыі асабістай ініцыятывы, самастойнасці і творчасці.
Наша задача — шанаваць і захоўваць закладзеныя ў Канстытуцыі агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву. Паслядоўнае увасабленне ў жыццё канстытуцыйных палажэнняў забяспечыць далейшае згуртаванне беларускага народа і гарманізацыю грамадства, сацыяльна-палітычную стабільнасць і функцыянаванне надзейных інстытутаў публічнай улады.
Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, упэўненасці ў заўтрашнім дні, міру і згоды ў кожным доме.
Віншаванне з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
15.3.20220 праглядаў