Паважаныя Лепельчане!

Дзень народнага адзінства – сапраўды вялікае, гістарычна значнае дзяржаўнае свята! 86 гадоў таму адбылося ўз'яднанне ўсходніх і заходніх беларускіх зямель у адну краіну з спрадвечнымі беларускімі каранямі.

За шматвяковую гісторыю беларусы не раз пераканаўча даказвалі, што, аб'яднаўшыся, здольныя пераадолець любыя цяжкасці.

Знакавая падзея 17 верасня 1939 года стала фундаментам зараджэння, станаўлення і развіцця нашай сучаснай мірнай Беларусі. Мы разам прайшлі складаны, але правільны шлях, выстаялі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адрадзілі з руін гарады і прадпрыемствы, пабудавалі сучасную сацыяльна арыентаваную эканоміку.

На Лепельшчыне ўмеюць працаваць, умеюць памятаць, умеюць жыць. Адзінства – аснова нашых поспехаў! Толькі разам, толькі агульнымі намаганнямі мы ўвасобім ідэі і праекты, якія адкрыюць новыя гарызонты, захаваем для нашчадкаў незалежную, суверэнную і квітнеючую Беларусь!

З святам, дарагія землякі!

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў