Паважаныя ляпельчане і госці нашага раёна!

Паважаныя ляпельчане і госці нашага раёна!

Сёння мы святкуем Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Дата 3 ліпеня назаўжды ўвайшла ў гісторыю Беларусі як самая яркая старонка барацьбы беларускага народа за свабоду і незалежнасць. Гэты дзень для нас з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару і памяці. 

Усіх нас, беларусаў розных пакаленняў, аб'ядноўвае гісторыя. Падзеі Вялікай Айчыннай вайны немагчыма забыць, бо яна стала найвялікшым выпрабаваннем для кожнай беларускай сям'і. І наш народ, нягледзячы ні на што, выстаяў, паказаўшы свету сілу духу, адзінства, сапраўдны патрыятызм. 

3 ліпеня – гэты дзень дарагі для кожнага нашчадка пакалення пераможцаў, для любога, хто з павагай ставіцца да подзвігу франтавікоў і партызан, хто адданы памяці загінулых у баі за наша з вамі жыццё і свабоду, за нашу Радзіму.

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам і 81-й гадавінай вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Дзень Незалежнасці – гэта напамін аб каштоўнасці кожнай хвіліны мірнага жыцця, кожнага дня свабоды і незалежнасці нашай краіны. Гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый. 

Сёння мы жывём у незалежнай краіне, якая самастойна вызначае прыярытэты развіцця. За кароткі час краіна даказала, што моцная і выбудоўвае дыялог з суседзямі на аснове прынцыпаў узаемнай павагі. 

Гэта свята тых, хто адстойваў і адстойвае незалежнасць роднай зямлі, каму дарагія і зразумелыя нетраннянныя каштоўнасці, хто жыве і працуе для яе працвітання, адчувае непадробнае пачуццё гордасці за цудоўную і светлую Беларусь. 

Незалежнасць каштуе дорага! Вельмі дорага! Мы, беларусы, заплацілі за яе самую страшную цану - жыццё кожнага трэцяга! 

Беларусь - мірная краіна! І мы нясём гэты прынцып у сусветную грамадскасць! У кожным новым сусветным канфлікце мы бачым асабістую трагедыю, нам чуецца эха Вялікай Айчыннай вайны. І мы зробім усё, каб гэта не паўтарылася. 

Прыміце самыя шчырыя пажаданні здароўя, шчасця і міру! Няхай над нашай роднай Беларуссю заўсёды будзе чыстае мірнае неба, у сэрцах людзей – спакой, а ў дамах – дабрабыт!

З святам вас, дарагія суайчыннікі, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! 

Лепельскі раённы выканаўчы камітэт
Лепельскі раённы Савет дэпутатаў