Дарагія лепельчане! Прыміце шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам!
Мабыць, няма больш доўгачаканага і радаснага свята, чым Новы год! Гэта свята аб'ядноўвае людзей, яго з нецярпеннем чакаюць дзеці і дарослыя.Сустракаючы Новы год, мы традыцыйна ўспамінаем год, які сыходзіць.
2024-ы год прайшоў пад знакам Якасць, і мінулыя 12 месяцаў падарылі нам нямала значных падзей, якія былі цікавымі і насычанымі.
Дасягненні раёна - гэта вынік сумеснай працы і штодзённай напружанай працы ўсіх працоўных калектываў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадскасці. Дзякуй кожнаму жыхару раёна за падтрымку, давер і імкненне працаваць на вынік. Будзем разам працаваць дзеля таго, каб наша жыццё ў наступным годзе было спакойным, камфортным, шчаслівым і духоўна багатым.
Ад усёй душы жадаем, каб утульнасць напаўняла вашы дамы, множыўся дастатак у сем'ях, родныя і блізкія сагравалі сэрцы цяплом і любоўю.
З Новым годам!
Лепельскі раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.