Тут чарговую порцыю пазітыву і шчодрасці прыпаднеслі ў рамках акцыі "Ад усёй душы"
Гасцямі, а разам з гэтым і добрымі чараўнікамі сёння сталі Марына Інцэмава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, Таццяна Дзіканава, старшыня Віцебскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, Наталля Мончык, прафсаюзны лідар аграрыяў Лепельшчыны, Андрэй Старынскі, першы намеснік дырэктара Лепельскага лясгаса, Вольга Петрушэнка, вядучы юрысконсульт філіяла "Лепельскі" ЗАТ "Віцебскаграпрадукт", а таксама прадстаўнік Лепельскага благачыння - іерэй Сергій.Госці перадалі пастаяльцам аддзялення падарункі, а маленькія і дарослыя артысты з вёскі Бароўка напоўнілі гэты вялікі ўтульны дом святочнымі кампазіцыямі.