25 лютага ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурсу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь «Выратавальнікі вачыма дзяцей»
25 лютага ў Віцебску адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў абласнога этапу конкурсу Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь «Выратавальнікі вачыма дзяцей».
У канцэртнай зале Віцебскага абласнога Палаца дзяцей і моладзі сабраліся ганаровыя госці мерапрыемства, а таксама педагогі, прадстаўнікі МНС, дзеці, чыя творчасць была адзначана членамі журы абласнога конкурсу. У сваіх працах юныя таленты імкнуліся з індывідуальным падыходам адлюстраваць усю складанасць прафесіі выратавальніка, адкрыць у ёй новыя грані як для сябе, так і для наведвальнікаў выставы дзіцячых творчых работ.
На высокім узроўні ў дадзеным конкурсе праявілі сябе і дзеці, якія прадстаўлялі наш Лепельскі раён.
Так, у намінацыі «Малюнак» у ўзроставай катэгорыі 11-14 гадоў 1 месца заняў Прыстаўка Яўген, вучань сярэдняй школы №3 г. Лепеля; у намінацыі «Выраб» 2 месца заняў Захаронак Дзяніс, вучань Стайскай сярэдняй школы.
Таксама дыпломамі і каштоўнымі прызамі былі заахвочаны Арлова Альбіна, вучаніца гімназіі ім. І.М. Ерашова г. Лепеля і Алейнік Лізавета, вучаніца сярэдняй школы № 1 г. Лепеля.
Пераможцы і прызёры конкурсу будуць накіраваны на рэспубліканскі этап. Жадаем поспеху!