24 ліпеня каля 19 гадзін вечара на «нумар 101» паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля на Плошчы Свабоды горада Лепеля.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася гарэнне ў паддахавым прасторы легкавога аўтамабіля.

У выніку пажару ў аўтамабілі Feat Ulysse 2002 г.в. пашкоджаны паддахавая прастора, лакафарбавае пакрыццё кузава, лабавое шкло, пярэднія колы.

Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычыну здарэння трэба высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках найбольш частая прычына ўзгаранняў - няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з-за якой адбываецца кароткае замыканне.

МНС нагадвае ўладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.