07 снежня каля 9 гадзін вечара ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні ў вёсцы Чарасова Каменскага сельскага Савета Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне даху лазні. У выніку пажару ў лазні знішчаны дах, столлю, часткова пашкоджаны сцены і маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

МНС нагадвае: надзвычай небяспечна пакідаць печы, якія топяцца, без нагляду. Нельга ўжываць для распальвання гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці. Таксама не забывайце аб абавязковай наяўнасці негаручага ліста памерам 0,7 на 0,5 метраў каля топкі. Не сушыце побач з печчу, якая топіцца, адзенне. Захаванне гэтых правілаў убяспечыць Вас у перыяд ацяпляльнага сезона. Тэлефоны службы выратавання – 101 і 112.