15 кастрычніка а 16-14 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Маладзёжная у аграгарадку Вялікі Полсвіж Лепельскага раёна.

15 кастрычніка а 16-14 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы Маладзёжная у аграгарадку Вялікі Полсвіж Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне даху лазні.

У выніку пажару ў лазні пашкоджаны дах, столi, сцены.

Прычына пажару ўстанаўліваецца.Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенеравальных агрэгатаў і прылад.

Час ад часу ратавальнікі Лепельскага раённага аддзела па НС звяртаюць увагу, што ў пагоні за гарачай парай нельга дапускаць перакалу печы. Таксама распаўсюджанымі прычынамі пажараў у лазні, становяцца расколіны ў печах і комінах, таму варта, своечасова ўстранiць дэфекты.

Драўляныя або іншыя лёгкаўзгаральныя прадметы павінны знаходзіцца на адлегласці ад гарачых частак печы і комінаў або быць добра ізаляванымі. Паколькі сажа і прадукты згарання назапашваюцца ў зольніках і дымавых праходах, неабходна рэгулярна праводзіць іх чыстку.

Перад распалкай печы абавязкова праверце наяўнасць цягі. Калі ж яна адсутнічае, прагрэйце, комін шляхам спальвання невялікай колькасці дроў. Калі і пасля гэтага цяга не з'явілася, трэба прачысціць усе дымавыя каналы печы. Таксама не забывайце, што паверхня падлогі, размешчаная непасрэдна перад топiльнымі дзвярыма печы, павінна быць пакрыта металічным лістом памерам 50х70 см або выканана з негаручых матэрыялаў, каб іскры і выпаўшыя вугольчыкі не паслужылі прычынай пажару.

Сыходзячы з лазні, не забудзьцеся пераканацца, што ўсё паліва прагарэла.

Захоўваючы ўсе меры засцярогі і ажыццяўляючы правільны догляд за абсталяваннем, Вы зможаце пазбегнуць узнікнення пажару.