18 кастрычніка каля 8 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні лазні, размешчанай па вуліцы 3-я Залінейная у горадзе Лепель.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася задымленне ўнутры лазні.
На момант узнікнення пажару гаспадары і дзеці знаходзіліся ў доме, дом пакінулі самастойна, да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
У выніку пажару ў лазні часткова пашкоджаны дах.
У выніку працы падраздзяленняў МНС выратавана 2 будынкі (дом, лазня).
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС нагадвае: пазбегнуць пажару можна пры выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Не эксплуатуйце няспраўную, а таксама старую электрычную праводку, сыходзячы з дома, пераканайцеся ў тым, што ўсе электрапрыборы выключаны. Тэлефон службы выратавання 101, 112.