9 лютага каля 12 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні па вуліцы 2-й Усходняй у горадзе Лепелі.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне даху лазні.
У выніку пажару ў лазні часткова пашкоджаны дах, столявае перакрыцце, сцены, маёмасць.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.
МНС нагадвае: надзвычай небяспечна пакідаць печы, якія топяцца, без нагляду. Нельга ўжываць для распальвання гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці. Таксама не забывайце пра абавязковую наяўнасць негаручага ліста памерам 0,7 на 0,5 метраў каля топкі. Не сушыце побач з печчу, якая топіцца, адзенне. Своечасова сачыце за чысцінёй коміна і не дапускайце яго засмечанасці. Пры эксплуатацыі цаглянай печы неабходна рэгулярна сачыць за яе станам. Трэшчыны, сколы, выпадзенне цэглы з топкі або коміна не дапушчальна. Захаванне гэтых правілаў убяспечыць Вас і Вашу маёмасць.
Тэлефоны службы выратавання – 101 і 112.