16 лютага каля 15 гадзін у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары лазні ў вёсцы Варонь Стайскага сельсавета Лепельскага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца ўзгарання, назіралася адкрытае гарэнне даху лазні.
У выніку пажару часткова знішчаны дах і стольнае перакрыцце, пашкоджаны сцены і маёмасць.
Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём.
МНС папярэджвае! Замарожаныя сістэмы ацяплення можна адпякаць пры дапамозе гарачага пяску, вады, спецыяльным прыборам. Але не выкарыстоўвайце адкрыты агонь – гэта можа прывесці да пажару.
Пажар лазні ў Лепельскім раёне
17.2.20250 праглядаў