6 верасня каля 16 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Крыўцы Стайскага сельсавета.
6 верасня каля 16 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Крыўцы Стайскага сельсавета.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца пажару назіралася адкрытае гарэнне дома.
У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столявае перакрыцце, маёмасць, пашкоджаны сцены.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемыя версіі прычыны узнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (КЗ электраправодкі).
МНС нагадвае: пазбегнуць пажару можна пры выкананні правіл пажарнай бяспекі. Не эксплуатуйце няспраўную або старую электраправодку. У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці ў палаючым памяшканні людзей.