8 жніўня каля 13 гадзін дня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары дома ў вёсцы Ладосна Каменскага сельсавета Лепельскага раёна.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне дома.
У выніку пажару ў доме знішчаны дах, стол, пашкоджаны сцены і маёмасць.
Пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
МНС нагадвае: пазбегнуць пажару можна пры выкананні правілаў пажарнай бяспекі. Не эксплуатуйце няспраўную або старую электраправодку. У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці ў палаючым памяшканні людзей.