10 ліпеня ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні дома па вуліцы Цэнтральнай у вёсцы Бабча Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца пажару, адбывалася адкрытае гарэние дома. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, столявае перакрыцце, пашкоджаны сцены, у гаспадарчай пабудове знішчаны дах, столявае перакрыцце, пашкоджаны сцены. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад. МНС нагадвае аб неабходнасці выканання правілаў пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі печанага ацяплення. Размясціце перад дзверцамі прадтопавы металічны ліст, не тапіце печ з адкрытай дзверцай і адмоўцеся ад захоўвання на корпусе печы або ў непасрэднай блізкасці ад яго ануч, адзення і іншых гаручых матэрыялаў. Не пакідайце печ, якая топіцца, без нагляду і не даручайце нагляд за ёй дзецям.