22 чэрвеня а 19-26 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля ў гаражы па вуліцы 3-я Залінейная ў горадзе Лепелі.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне гаража, была пагроза дому.
У выніку пажару знішчаны гараж, аўтамабіль Форд Фокус, які знаходзіўся ўнутры, у доме пашкоджана абшыўка сцяны.
Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне электраправодкі аўтамабіля).
МНС нагадвае ўладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.