6 лютага каля 20 гадзін у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаража ў вёсцы Звезда Стайскага сельсавета.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне гаража.
У выніку пажару ў гаражы пашкоджаны дах, стол, задымлены сцены, пашкоджана маёмасць.
Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеравальных агрэгатаў і прылад.
МНС нагадвае: надзвычай небяспечна пакідаць печамі, якія топяцца, без нагляду. Нельга ўжываць для распальвання гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці. Таксама не забывайце аб абавязковай наяўнасці негаручага ліста памерам 0,7 на 0,5 метраў каля топкі. Не сушыце побач з печчу, якая топіцца, адзенне. Своечасова сачыце за чысцінёй коміна і не дапускайце яго засмечанасці. Пры эксплуатацыі цаглянай печы неабходна рэгулярна сачыць за яе станам. Трэшчыны, сколы, выпадзенне цагліны з топкі або коміна не дапушчальна. Выкананне гэтых правілаў убяспечыць Вас і Вашу маёмасць.
Тэлефоны службы выратавання – 101 і 112.
За невыкананне Правілаў пажарнай бяспекі грамадзяне могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па ч.1 артыкула 23.56 КОАП РБ, што цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь.