17 жніўня каля 3 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаража па вуліцы Гаспітальнай, у горадзе Лепелі
17 жніўня каля 3 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары гаража па вуліцы Гаспітальнай, у горадзе Лепелі.
Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне 2-ух гаражоў.
У выніку пажару ў гаражах знішчаны дах, столевыя перакрыцці, пашкоджаны сцены.
Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – падпал.
МНС нагадвае: У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па тэлефоне 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці ў палаючым памяшканні людзей.