03 студзеня каля 2 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна.

03 студзеня каля 2 гадзін ночы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары кватэры ў вёсцы Заслонава Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне ў кватэры. У выніку пажару ў кватэры задымлены сцены, столь, знішчана маёмасць.

Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны узнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку узнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адно!