27 красавіка а 23-12 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля ў вёсцы Ладосна Лепельскага раёна.
27 красавіка а 23-12 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары аўтамабіля ў вёсцы Ладосна Лепельскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася гарэнне легкавога аўтамабіля.
У выніку пажару знішчаны аўтамабіль Форд Фокус. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка, прычыну здарэння трэба будзе высветліць экспертам. Як паказвае статыстыка, у падобных выпадках, найбольш частая прычына загаранняў - няспраўнасць электраправодкі аўтамабіля, з прычыны якой адбываецца кароткае замыканне.
МНС нагадвае уладальнікам транспартных сродкаў, што неабходна рэгулярна праводзіць дыягностыку транспартных сродкаў на сертыфікаваных СТА і ўтрымліваць у спраўным стане свой аўтамабіль.