12 красавіка а 18-12 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары крамы в. Губіна, Лепельскага раёна.
12 красавіка а 18-12 ратавальнікам паступіла паведамленне аб пажары крамы в. Губіна, Лепельскага раёна.
Па прыбыцці да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася адкрытае гарэнне прадуктовай крамы, які належыць Віцебскаму абласному спажывецкаму таварыству Лепельскаму РАЙПО. На момант узнікнення пажару ў краме нікога не было, ніхто не пацярпеў.
Пажар ліквідавалі ратавальнікі. У выніку пажару ў памяшканні склада і крамы пашкоджаны дах, потолочное перакрыцце, сцены, маёмасць, (прадуктовы тавар) унутры. Знішчаны дроўнік.
Па дадзеным факце праводзіцца праверка. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны узнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём пры развядзенні вогнішча.
МНС нагадвае:
- выкарыстоўваць спецыяльныя прыстасаванні для прыгатавання ежы, разводзіць вогнішчы варта пры ўмове забеспячэння бесперапыннага кантролю за працэсам гарэння і тлення;
- месцы для развядзення вогнішчаў павінны быць ачышчаны ад гаручых рэчываў і матэрыялаў, сухой расліннасці і забяспечаны сродкамі тушэння;
- працэс гарэння і тлення павінен ажыццяўляцца такім чынам, каб полымя і іскры не траплялі на гаручыя элементы будынкаў, гаспадарчых пабудоў і збудаванняў, на якія захоўваюцца гаручыя рэчывы і матэрыялы;
- па заканчэнні працэсу гарэння рэшткі гарачых (тлеючых) матэрыялаў павінны быць патушаны да поўнага спынення тлення;
-выкарыстанне для распальвання вогнішчаў і вугалю лёгкаўзгаральныя і гаручыя вадкасці (за выключэннем вадкасцей, спецыяльна прызначаных для распальвання) ЗАБАРОНЕНА.
Звяртаем увагу грамадзян, што за парушэнне названых правіл пажарнай бяспекі прадугледжана адміністрацыйная адказнасць ад 10 да 30 базавых велічынь.