11 лістапада каля 21 гадзіны ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары надворнай пабудовы па вуліцы Б.Тракт у горадзе Лепелі.
Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне пабудовы.
У выніку пажару ў будынку пашкоджаны сцены, маёмасць, знішчаны дах. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём гаспадаром.
Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі ў быце, не дапускайце курэння ў жылых памяшканнях, сачыце за тым, каб запалкі і цыгарэты пасля выкарыстання былі патушаны. Усталюйце ў жылых пакоях аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, якія ў выпадку ўзнікнення пажару своечасова апавясцяць вас аб небяспецы. І памятайце: адна непатушаная цыгарэта можа загубіць жыццё, і не адно!
У выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці ў палаючым памяшканні людзей.