29 студзеня а 03 гадзіне 51 хвіліне ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары надворных пабудоў па вул. Сацыялістычная у г.Лепелі.

29 студзеня а 03 гадзіне 51 хвіліне ў службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары надворных пабудоў па вул. Сацыялістычная у г.Лепелі.  

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэнне.

У выніку пажару пашкоджана 3 надворныя пабудовы (лазня, хлеў і гараж), а таксама пашкоджана маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых агрэгатаў і прылад.

МНС заклікае ўласнікаў прыватных домаўладанняў, якія маюць на прысядзібных участках надворныя пабудовы: не дапускаць эксплуатацыю прыбораў ацяплення з парушэннямі правілаў пажарнай бяспекі, забяспечыць іх рамонт і своечасовую ачыстку комінаў ад прадуктаў гарэння, каб убяспечыць сябе і сваю маёмасць.