Пажар са смяротным зыходам у вёсцы Бароўка
2 лютага бягучага года а 02-40 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры ў в. Бароўка. Па прыбыцці ратавальнікаў да месца выкліку назіралася моцнае задымленне і гарэнне ў кватэры.
Кватэра двухпакаёвая, размешчана на першым паверсе чатырохпавярховага цаглянага жылога дома, неэлектрыфікавана (электрычнасць адключана за няплату). Аўтаномны пажарны апавяшчальнік устаноўлены ў 2015 годзе за ўласныя сродкі (не спрацаваў з прычыны адсутнасці элемента харчавання).
Гаспадар, рабочы ААТ «Лепельскі рамонтна-механічны завод», пражываў адзін. Са слоў суседзяў характарызаваўся адмоўна, рэгулярна ўжываў спіртныя напоі (напярэдадні пажару суседзі яго не бачылі). Знаходзіцца на ўліку ў РАУС.
У 02-50 работнікамі МНС у жылым пакоі 3х4 м на падлозе знойдзены труп гаспадара кватэры (узгаранне адбылося ў кухні кватэры). Ратавальнікамі з кватэр, размешчаных на другім і трэцім паверхах па лесвічных маршах, эвакуіравана 9 чалавек (пацярпелых няма). У выніку пажару ў кухні кватэры пашкоджана маёмасць, задымлены сцены, столь. Прычына пажару высвятляецца. Разгляданая версія прычыны ўзнікнення пажару – неасцярожнасць пры курэнні загінулага.