09 сакавіка 15-08 у службу выратавання паступіла паведамленне аб пажары сараяў у аграгарадку Чэрэйшчына Каменскага с/с Лепельскага раёна. Калі ратавальнікі прыбылі да месца выкліку, назіралася адкрытае гарэнне сарая. У выніку пажару ў сараі пашкоджаны: дах, сцены і маёмасць.

Прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.

МНС нагадвае: найбольш распаўсюджанымі прычынамі пажарнай небяспекі электраправодкі з'яўляюцца перагрузкі і кароткія замыканні, і, як следства, узнікненне пажару. Адсюль і шэраг патрабаванняў: трэба правільна выбіраць від электраправодкі і спосаб яе пракладкі (гэта павінен даць спецыяліст-электрык); від электраправодкі і характарыстыкі правадоў, кабеляў, труб, што выкарыстоўваюцца, павінны адпавядаць дапушчальным спосабам пракладкі па падтрымліваючых асновах і канструкцыях; таксама неабходна зрабіць правільны выбар электраабароны; сам мантаж электраправодкі павінен ажыццяўляцца спецыялістамі; у працэсе эксплуатацыі электрасетак нельга дапускаць іх перагрузкі.

Пажар - гэта не выпадковасць! Кожны павінен разумець пра гэта і ніколі не губляць пільнасць. Будзьце ўважлівыя і асцярожныя, у выпадку пажару неадкладна тэлефануйце па нумары 101 або 112. Укажыце імя, прозвішча, адрас і прычыну ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі, а таксама паведаміце аб наяўнасці у палаючым памяшканні людзей.