16 лютага каля 6 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні трактара ў вёсцы Горкі Лепельскага раёна

16 лютага каля 6 гадзін раніцы ў службу выратавання паступіла паведамленне аб загаранні трактара ў вёсцы Горкі Лепельскага раёна.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца паведамлення, назіралася адкрытае гарэние трактара «Амкадор ССР-12».

У выніку пажару ў трактары, які належыць
КУПСХП «Лепельскае» пашкоджаны маторны адсек, механізм раздачы і заднія колы. Прычына пажару высвятляецца. Разглядаемая версія прычыны ўзнікнення пажару – парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне ў электраправодцы трактара).