18 сакавіка ў дзяжурную службу МНС паступіла паведамленне аб пажары ў вёсцы Юркаўшчына. Па прыбыцці ратавальнікаў да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне даху дома на ўсёй плошчы і прылеглай пуні. У выніку пажару ў доме і пуні знішчаны дах, пашкоджаны сцены, маёмасць. Прычынай пажару паслужыла неасцярожнае абыходжанне з агнём пры выпальванні сухой расліннасці жыхаром суседняга домаўладання. На тэрыторыі вобласці ад выпальвання расліннасці загінула два чалавекі. Не выпальвайце сухую расліннасць, не разводзьце костры бліжэй за 10 метраў ад пабудоў.
Пажар у в. Юркаўшчына
19.3.20150 праглядаў