9 сакавіка а 00-34 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Цэнтральная д. 12 у в. Юркаўшчына Стайскага с/с.

9 сакавіка а 00-34 у цэнтр аператыўнага кіравання Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома па вул. Цэнтральная д. 12 у в. Юркаўшчына Стайскага с/с.

Па прыбыцці да месца выкліку назіралася адкрытае гарэнне даху дома. Дом драўляны, 6х8 м, дах шыферны па драўлянай обрештоўцы, электрыфікаваны.

Гаспадар - 1952 г.н., пенсіянер, пражывае адзін, на момант узнікнення пажару знаходзіўся ў доме. Са слоў суседзяў характарызуецца здавальняюча.

У 00-49 ратавальнікамі з пакоя 3х4 м, выратаваны (выведзены з задымленай зоны) гаспадар. Пасля агляду брыгадай хуткай медыцынскай дапамогі, у шпіталізацыі не меў патрэбы. Пацярпелых няма.

У выніку пажару ў доме пашкоджаны дах, сцяна дома, маёмасць.

Прычына пажару высвятляецца.