21.07.2017 года а 7 гадзін 27 хвілін у ЦСУ Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома, размешчанага па адрасе: Лепельскі раён, в. Прудок.
21.07.2017 года а 7 гадзін 27 хвілін у ЦСУ Лепельскага РАНС паступіла паведамленне аб пажары дома, размешчанага па адрасе: Лепельскі раён, в. Прудок.
Па прыбыцці падраздзяленняў МНС на месца пажару назіралася адкрытае гарэнне жылога дома. У выніку пажару дома пашкоджаны дах, столявае перакрыцце, сцены, маёмасць. Гаспадар 1949 г.н., пенсіянер, дзякуючы спрацоўцы аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка самастойна пакінуў дом і не пацярпеў. Прычына пажару высвятляецца.
Дзякуючы апавяшчальніку ў краіне штогод удаецца выратаваць больш за 100 жыццяў. А гэта значыць, што нельга недаацэньваць значэнне апавяшчальніка. Ён адрэагуе нават на слабую канцэнтрацыю дыму ў паветры незалежна ад таго, дзе знаходзіцца крыніца агню – унутры дома, ці пранікае звонку праз будаўнічыя канструкцыі, уваходныя дзверы ці вокны. Ён пастаянна кантралюе канцэнтрацыю дыму ў памяшканні і, калі яна перавышае крытычны паказчык, падае гучны, пранізлівы сігнал трывогі магутнасцю 85 дБ, здольны разбудзіць моцна спячага чалавека і заглушыць любы гук працуючай бытавой тэхнікі.
У сувязі з гэтым Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях рэкамендуе ўсталяваць аўтаномны пажарны апавяшчальнік у жылым памяшканні вашага домаўладання.