29 жніўня, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Пажар у інтэрнаце аграрнага каледжа Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны стаў прычынай эвакуацыі 50 чалавек, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным упраўленні МНС.
Позна ноччу ў цэнтр аператыўнага кіравання УМНС ад вахцёра паступіла паведамленне аб пажары ў інтэрнаце №1 аграрнага каледжа, размешчаным у вёсцы Лужасна Віцебскага раёна. Узгаранне адбылося ў пакоі на другім паверсе цаглянага чатырохпавярховага будынка, моцнае задымленне назіралася на другім і трэцім паверхах. Кватэрас'ёмшчыца пакоя супрацоўніца малодшага персаналу Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы №1 не пацярпела і пакінула памяшканне самастойна. Прычына пажару і шкода ўстанаўліваюцца.
Яшчэ адзін пажар мінулым днём адбыўся ў інтэрнаце №1 КУП "Аршалкамгас" (Барань, Аршанскі раён). Тут меркаванай прычынай надзвычайнага здарэння стала неасцярожнасць пры курэнні нецвярозай кватэрас'ёмшчыцы 1972 года нараджэння, якую выратавалі супрацоўнікі МНС.
У абодвух выпадках спрацавалі датчыкі аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі.-0-
БЕЛТА
Пажар у інтэрнаце аграрнага каледжа ў Віцебскім раёне стаў прычынай эвакуацыі 50 чалавек
29.8.20120 праглядаў