У Лепельскім раёне ў ходзе акцыі «За бяспеку разам» працягваецца пажарна-прафілактычная работа па абследаванні домаўладанняў грамадзян суб'ектамі прафілактыкі.
У Лепельскім раёне ў ходзе акцыі «За бяспеку разам» працягваецца пажарна-прафілактычная работа па абследаванні домаўладанняў грамадзян суб'ектамі прафілактыкі.
У мэтах ажыццяўлення кантролю за станам бяспечных умоў пражывання грамадзян і прадухілення гібелі людзей на пажарах, была арганізавана работа назіральных камісій Лепельскага раёна, у склад якіх увайшлі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, аховы здароўя, газавай службы, а таксама прадстаўнікі сельсаветаў.
Удзельнікі акцыі асаблівую ўвагу надалі найбольш уразлівым катэгорыям грамадзян: састарэлым; адзінокім і самотным грамадзянам, якія пражываюць асобна; асобам, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі; непрацуючым грамадзянам; сем'ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
У ходзе рэйдаў члены камісіі правяралі спраўнасць: газавага абсталявання, аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, праводкі, печанага ацяплення. Ад тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пажылым людзям прапаноўвалася дапамога.
Гаспадарам, у дамах якіх былі выяўлены парушэнні, члены назіральных камісій устанавілі тэрміны ўстаранення і адказных асоб за ажыццяўленне кантролю па ўстараненні выяўленых праблем. У далейшым будуць падрыхтаваны і накіраваны лісты дзецям пажылых грамадзян са зваротам аб аказанні дапамогі сваім бацькам. Калі гэта адзінокі грамадзянін, то будзе разглядацца пытанне па аказанні дзяржаўнай дапамогі.
Таксама члены назіральных камісій чарговы раз нагадалі ўсім домаўладальнікам правілы пажарнай бяспекі і ўручылі памятку па выкананні правілаў бяспекі жыццядзейнасці.