Пры правядзенні сумеснай прафілактычнай работы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці...
Пры правядзенні сумеснай прафілактычнай работы па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці, а таксама з мэтай умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, што здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, павышэння ўзроўню пажарнай бяспекі жыллёвага фонду грамадзян, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, Лепельскія ратавальнікі і супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў з 13 па 31 студзеня штодзённа ў складзе аператыўных груп наведвалі домаўладанні катэгарызаваных грамадзян.
У межах дадзенай работы праводзілася інфармаванне насельніцтва аб стане бяспекі жыццядзейнасці, тлумачыліся наступствы невыканання правіл пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжывання спіртнымі напоямі. Асаблівая ўвага надавалася спраўнасці печанага ацяплення, электраабсталявання і аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Акцэнтавалася ўвага мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў і іншых зацікаўленых суб'ектаў прафілактыкі на неабходнасці правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці на адпаведнай тэрыторыі, у тым ліку павышэння ўзроўню проціпажарнай абароны жыллёвага фонду. За дадзены перыяд праведзена 55 рэйдаў, падчас якіх наведана 441 домаўладанне грамадзян, праінструктавана па выкананні правіл пажарнай і грамадскай бяспекі 837 чалавек, у 427 домаўладаннях і кватэрах выяўлены парушэнні правіл пажарнай бяспекі. Гаспадарам дадзеных домаўладанняў і кватэр рэкамендавана да выканання 507 мерапрыемстваў, накіраваных на прадухіленне пажараў. На пасяджэннях саветаў грамадскіх пунктаў аховы правапарадку разгледжана 72 чалавекі, 4 з якіх рашэннем суда накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.